13.06.2014

«Атлант Тэлекам» дапаможа ўбачыць цырымонію ўзнагароджання фестывалю беларускамоўнай рэкламы ADNAK анлайн

Асноўная думка, якую нясе фестываль у гэтым годзе, – «Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!». Сёлета фестываль ADNAK прапануе для ўдзельнікаў разнастайную праграму конкурсаў і воркшопаў. Частка конкурсаў сёлета набудзе новы фармат воркшопаў, падчас якіх удзельнікі фестывалю змогуць папрактыкавацца ў рэкламе, атрымаць сакрэты майстэрства ад VIP-персон у рэкламнай сферы і магчымасць рэалізаваць свой праект у розных фарматах.
На працягу двух выходных 7-8 чэрвеня і 14-15 чэрвеня ў мінскай Studio 67 кожны жадаючы можа праявіць крэатыў, стварыць работу па зададзенай тэме і такім чынам удзельнічаць у праграме фестывалю. Тым больш, што для камфортнай праца ўдзельнікаў воркшопаў інтэрнэт-правайдэр «Атлант Тэлекам» прадаставіў высакахуткасны бясплатны інтэрнэт.
Фінальная частка ADNAK – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў – пройдзе 25 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB), Мінск, пр. Газеты «Праўда», 11. За цырымоніяй ўзнагароджання пераможцаў таксама можна будзе сачыць анлайн, што стала даступна, дзякуючы высакахуткаснаму інтэрнэту ад «Атлант Тэлекам«.