13.11.2013

«Атлант Тэлекам» запрашае на прэм'еру камернай оперы Станіслава Манюшкі «Verbum Nobile»!

Музычны Дом «Класіка» i «Атлант Тэлеком» запрашаюць на прэм'еру камернай оперы Станіслава Манюшкі «Verbum Nobile», якая адбудзецца 24 лістапада ў Мiнску.
Сюжэт лiрыка-камедыйнай оперы пабудаваны на вечнай ва ўсе часы тэме кахання і распавядае пра распаўсюджаны ў шляхты звычай, калі бацькі заключалі дамову аб тым, каб ажаніць сваіх дзяцей, замацоўваючы яе Verbum Nobile — словам гонару двараніна. Малады шляхціц Станіслаў, стаўшы ахвярай няшчаснага выпадку, знайшоў прытулак у памешчыка Лагоды. За хворым даглядала дачка памешчыка Зося. Маладыя людзі закахаліся, але шлюб іх немагчымы, бо бацька даў слова гонару выдаць дачку замуж за сына свайго прыяцеля... Чым скончылася гiсторыя вы даведаецесь падчас наведвання самога спектакля.
Падарыце ўнікальную магчымасць сабе i сваім сябрам пачуць і ўбачыць оперу нашага знакамiтага кампазiтара 19 стагоддзя. Пазнаёмцiся з музычнай спадчынай Беларусі!
Iнфалiнiя (029) 23-66-166